Размаўляем па-беларуску

Паважаныя бацькі!

У нашым дзіцячым садку кожную пятніцу  мы размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску.

 

«Роля сям’і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту»

  Безумоўна, аснова выхавання чалавека закладваецца ў сям’і. Патрыятычнае выхаванне, цікавасць да духоўнага пачатку нашага жыцця таксама павінны пачынацца ў сям’і. Але ўмоў для гэтага сёння, на жаль, мала. І справа тут не ў адсутнасці ў бацькоў часу для педагагічных гутарак са сваімі дзецьмі, а ў нашым жаданні ахаваць іх ад цяжкіх задач, працы, духоўных высілкаў. Кожная сям’я — гэта свой замкнёны свет і сваё жыццё, свае радасці і смуткі, клопаты і традыцыі, свой побыт. 

   У сучаснай сям’і вялікую частку часу дзіця мае зносіны з мамай. Менавіта з ёй складаюцца даверныя адносіны, абмяркоўваюцца трывогі, пытанні, патрэбы. Аднак для дзяцей не менш важныя  і зносіны з татам. Чым часцей бацька мае зносіны з дзіцем, тым больш цеснымі становяцца эмацыйныя сувязі, а чым раней бацька далучаецца да догляду за малым, тым мацней і глыбей яго бацькоўскія пачуцці.

     Устаноўлена, што ў сем’ях, у якіх бацькі марнуюць шмат часу на размовы, гульні з дзецьмі, дзеці лепш развіваюцца. Аднак даказана, што дзеці, пазбаўленыя магчымасці мець зносіны з бацькамі або з адным з іх, валодаюць падвышанай адчувальнасцю, маюць цяжкасці ў наладжванні кантактаў з аднагодкамі. Сур’ёзную небяспеку для развіцця дзіцяці ўяўляе адсутнасць эмоцый, ласкі, цеплыні пры хай нават і паўнавартасным задавальненні яго фізіялагічных патрэбаў. Толькі сталыя зносіны бацькоў з дзецьмі  спрыяюць ўсталяванню глыбокіх эмацыйных сувязяў, нараджаюць ўзаемную радасць.

     Выхаванне дзяцей у любові і павазе да бацькоў, шанаванні продкаў — адна з вядучых ідэй педагогікі. Іншая ідэя — гадаваць будучага сем’яніна з малых гадоў шляхам фарміравання станоўчых маральных якасцяў (працавітасці, памяркоўнасці, падатлівасці, стараннасці, сціпласці, сумленнасці).

       Спецыяльныя сацыялагічныя і псіхолага-педагагічныя даследванні паказалі, што сям’я і дзіцячы сад, маючы свае асаблівыя функцыі, не могуць замяніць адзін аднаго і павінны ўзаемадзейнічаць у імя паўнавартаснага развіцця дзіцяці.

 

Рэкамендацыі для бацькоў

      Калі ў дзяцінстве дзіця адчувала пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, яно набыло эмацыйны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляхі  для асацыяцый  эмацыйнага  характару, а гэта з’яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

  • Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго — роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
  • Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада, вескі.
  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце пра значэнне кожнага аб’екта.
  • Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце ўласны кругагляд.
  • Вучыце дзяцей  правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце малым  кнігі пра радзіму, яе герояў, пра традыцыі, культуру  свайго народа.
  • Заахвочвайце дзяцей за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.